Раніцай 6 студзеня на спартыўнай пляцоўцы каля гімназіі №36 г. Гомеля знойдзенае ў пятлі цела 16-гадовага хлопца, паведамляе «Гомельская праўда».

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.2 арт.145 (давядзенне да самагубства непаўналетняга) Крымінальнага кодэкса. Гэта звычайная працэдура ў такіх выпадках, каб правесці разбіральніцтва.

Хлопец быў навучэнцам аднаго з каледжаў Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0