Украіна, якая знаходзілася апошнія гады ў стане перманентнага эканамічнага крызісу, мае сур’ёзныя праблемы з інфраструктурай. Занядбаны стан большасці ўкраінскіх гарадоў ужо нікога не здзіўляе, у тым ліку беларускіх турыстаў, якія наведваюць Украіну. Але ў некаторых аспектах украінскія гарады могуць даць фору беларускім. Напрыклад, заходнеўкраінскі Львоў, дзякуючы намаганням мясцовых улад, ператвараецца ў горад з самай сучаснай велаінфраструктурай, якой могуць пазайздросціць не толькі беларускія абласныя цэнтры, але нават Мінск.

У 730-тысячным горадзе ўжо пабудавана каля 120 кіламетраў веладарожак, а да 2020 года агульная працягласць велашляхоў вырасце да 268 кіламетраў. Прычым гэта сапраўдныя адасобленыя веладарожкі, а не проста выдзеленыя фарбай на тратуарах палосы, як гэта робіцца ў большасці выпадкаў у Мінску.

План будаўніцтва веладарожак у Львове да 2020 года.

План будаўніцтва веладарожак у Львове да 2020 года.

Адасобленых паўнавартасных веладарожак у сталіцы Беларусі не так і шмат: 27-кіламетровая галоўная веладарожка, 15-кіламетровы велашлях на Раўбічы, а таксама некалькі ізаляваных невялікіх веладарожак у лесапаркавых зонах. Большасць іншых мінскіх «веладарожак» уяўляе з сябе проста намаляваную на тратуарах паласу для веласіпедыстаў.

Мапа веладарожак у Мінску.

Мапа веладарожак у Мінску.

У Львове да веладарожак падышлі больш сур’ёзна. Нягледзячы на тое, што часам праекціроўшчыкі і будаўнікі дапускаюць памылкі пры будаўніцтве львоўскіх веладарожак, маштаб гэтага будаўніцтва захапляе.

Веладарожка ў Львове

Веладарожка ў Львове

Веладарожка ў Львове

Веладарожка ў Львове

Акрамя будаўніцтва спецыяльных адасобленых веладарожак, у Львове існуе цэлы шэраг іншых спадарожных сервісаў. Яшчэ ў 2016 годзе ў Львове запусцілі сістэму грамадскага велапракату Nextbike, і зараз у 24 пунктах Львова любы грамадзянін можа ўзяць веласіпед напракат.

Пракат веласіпедаў у Львове.

Пракат веласіпедаў у Львове.

Актыўна ўсталёўваюцца спецыяльныя святлафоры для веласіпедыстаў, а таксама наносіцца спецыяльная веларазметка на дарогах: ва Украіне, у адрозненне ад Беларусі, веласіпедысты маюць права ехаць па праезнай частцы.

Імклівае развіццё веларуху ў Львове стала магчымым дзякуючы іншаземнай дапамозе. План пабудовы веласіпеднай сеткі Львова быў складзены пры дапамозе нямецкага Таварыства міжнароднага супрацоўніцтва. Самі веладарожкі, як і іншыя аб’екты велаінфраструктуры, будуюцца з прыцягненнем грантаў нямецкага ўрада.

Веладарожка ў Львове.

Веладарожка ў Львове.

Нягледзячы на пэўныя поспехі, развіццё веларуху ў Львове мае свае праблемы. З-за дрэннай якасці звычайных тратуараў львоўскія веладарожкі сталі ўлюблёным месцам для пешых прагулак. Частка людзей проста не зразумела іх прызначэння. Нізкая культура кіравання аўтамабілем украінскімі аўтамабілістамі часам робіць веласіпедную паездку проста небяспечнай для жыцця. Нягледзячы на імклівы рост колькасці веладарожак, істотнага павелічэння колькасці веласіпедыстаў у горадзе не адбылося.

Веладарожка ў Львове.

Веладарожка ў Львове.

Але беларускім гарадам ёсць чаму павучыцца ў Львова. Беларускі Гомель, які ненашмат меншы за ўкраінскі Львоў, і блізка не мае такой велаінфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?