30 студзеня. Тысячы мінчукоў і вядомыя людзі прыйшлі развітацца з Аляксандрам Ціхановічам.
17 лютага. Першы Марш абураных беларусаў. Пасля яго акцыі пратэсту пачаліся і ў рэгіёнах.
27 лютага. Курапаты: рабочыя раніцай забралі рэчы і сыйшлі. Прынцыповае змаганне за лапік ахоўнай зоны мемарыяльнага комплексу «Курапаты» скончылася перамогай грамадскасці.
3 сакавіка. У гэты дзень Мінск адзначаў сваё 950-годдзе. Першая згадка пра горад — 1067 год, бітва на Нямізе.
25 сакавіка. Ачэплены Мінск.
4 красавіка. У хаце 22-гадовай гаспадыні Вікторыі Юзапчук, якая ў сваім узросце мае шасцярых дзяцей.
2 мая. Затрыманы Павел Севярынец з жонкай каля суда Цэнтральнага раёна.
31 мая. Вялікі камбэк Крамбамбулі ў Мінску. 9 гадоў мы не адчувалі гэткі кайф, хоць ужо і пасталелі.
3 чэрвеня. Дзеці са складаных сем'яў на занятках у спецыялізаванай бейсбольнай камандзе.
23 чэрвеня. Лідскі бровар выпусціў піва да 100-годдзя БНР.
28 чэрвеня. На волю выйшла вялікая група зняволеных па «Справе патрыётаў».
2 ліпеня. Парад вышыванак у Мінску.
10 жніўня. «Зара» і ўсе-ўсе-ўсе. У Беларусі запрацавалі шэсць новых крам адзення сусветных брэндаў.
11 лістапада. Краявіды мястэчка Моўчадзь. Сёлета «НН» паказала вялікі праект «Нашы дарогі: Беларускія брукаванкі».
3 снежня. У Беларусі ўпершыню прайшла нацыянальная прэмія Belarus Fashion Award.
7 снежня. Снег у Асмалоўцы, жыхары якой абаранілі свой мікрараён і адклалі яго знос.
18 снежня. У Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс па справе аўтараў прарасійскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай варожасці.





