29 снежня Міністэрствам інфармацыі было вынесена чатыры пісьмовыя папярэджанні чатыром рэдакцыям друкаваных СМІ.

У дачыненні да юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый часопісаў: «Большой» (ТАА «Ідэя Кансалт»); «ICON» (ТАА «Аргер»); «Fashion collection» (ТАА «Эфектыўнае прасоўванне») - за непрастаўленне знака ўзроставай катэгорыі (артыкул 17 Закона аб СМІ).

У дачыненні да юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі газеты «Аграбізнес» (выдавецкае прыватнае унітарнае прадпрыемства «Людовік») - за невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб выходных дадзеных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (артыкул 22 Закона аб СМІ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0