Рэзананснае ДТЗ адбылося 29 снежня каля 14-й гадзіны на МКАД у раёне аквапарку. Па звестках газеты sb.by, 28-гадовы хлопец кінуўся пад грузавік.

Падрабязнасці распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Настасся Радзько. Па яе словах, малады чалавек ішоў па краі дарогі, а потым перад самым грузавіком узняў рукі і выйшаў на праезную частку. Кіроўца МАЗа папросту не меў магчымасці пазбегнуць наезду. 

Хлопец застаўся жывы, але атрымаў сур'ёзныя траўмы. яго шпіталізавалі з пераломамі рэбраў, унутраным крывацёкам і чэрапна-мазгавой траўмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0