Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта апублікаваў вынікі сацыялагічнага апытання пра стаўленне да смяротнага пакарання. Яно праводзілася ў 2016 годзе, аднак колькасць удзельнікаў не называецца.
Прысуджаныя да расстрэлаў носяць форму «ІМН» — «выключная мера пакарання»
«Палова рэспандэнтаў (52%) лічыць, што ў гэты момант смяротнае пакаранне неабходнае. За адмену вышэйшай меры пакарання выказаліся 20% удзельнікаў апытання, а за ўвядзенне мараторыя (часовай забароны) — 19% рэспандэнтаў», — гаворыцца ў сацыялагічным зборніку, выдадзеным арганізацыяй. Яшчэ 9% рэспандэнтаў мелі цяжкасці з адказам.
Для параўнання, у 2009 годзе ІАЦ дэклараваў наступныя лічбы: 80% апытаных за смяротнае пакаранне, 7% за мараторый і 5% за адмену расстрэлаў.





