Аляксандр Захарчанка. Фота ТАСС.
Пра дамоўленасць правесці абмен палоннымі Захарчанка абвясціў у Маскве ў Свята-Данілавым манастыры пасля сустрэчы з патрыярхам маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. У ёй таксама прымаў удзел в.а. кіраўніка ЛНР Леанід Пасечнік, які змяніў Ігара Платніцкага, калі той страціў пасаду і з'ехаў у Маскву.
«Сёння былі абгавораныя апошнія ўмовы, і 27 снежня адбудзецца абмен па формуле «306 на 74», — цытуюць Захарчанку РІА Новості. — Спадзяюся, што ўкраінскі бок будзе прытрымлівацца абяцанняў».
Інфармацыю пра абмен палоннымі на Данбасе пацвердзіла віцэ-спікер Вярхоўнай рады Украіны і ўдзельнік перамоваў у Мінску Ірына Герашчанка.
Улады Украіны павінны вызваліць 306 чалавек, а сепаратысцкія ДНР і ЛНР — 74. «Мы ў межах вызвалення перадамо 306 чалавек, дзе гэта дазваляе ўкраінскае заканадаўства», — удакладніла Герашчанка ў фэйсбуку.





