Святлана Алексіевіч. Фота belnovosti.by.

Святлана Алексіевіч. Фота belnovosti.by.

Нагодай для іх заявы стала інтэрв'ю кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава, якое ён нядаўна даў «Российской газете». Заяву падпісалі больш за 80 чалавек — сябры асацыяцыі «Свабоднае слова», а таксама літаратары, якія далучыліся да іх, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на colta.ru.

Пад заявай падпісаліся лаўрэат Нобелеўскай прэміі пісьменніца Святлана Алексіевіч, пісьменнікі Віктар Шандаровіч, Дзяніс Драгунскі, Людміла Уліцкая, літкрытык Аляксандр Архангельскі, паэты Сяргей Гандлеўскі, Леў Рубінштэйн і іншыя.

Інтэрв'ю Бортнікава яны расцэньваюць «як важны этап у кампаніі па рэабілітацыі дзейнасці чэкістаў, як імкненне адкрыта вывесці працэс паўзучай сталінізацыі на дзяржаўны ўзровень».

«Спробы апраўдаць дзяржаўны тэрор, які ажыццяўляў ВЧК-АДПУ-НКУС-МДБ, што забраў жыцці мільёнаў нявінных грамадзян нашай краіны, мы лічым недапушчальнымі», — гаворыцца ў заяве. 

Інтэрв'ю Бортнікава з'явілася 20 снежня — у дзень нараджэння бальшавіцкай ВЧК. У гутарцы дырэктар ФСБ заявіў, што не варта «адхрышчвацца ад слова чэкіст», бо гэта «ўсё адно што даводзіць да агульнага забыцця пакаленні нашых папярэднікаў».

Калі гаворка ішла пра сталінскія рэпрэсіі 1930-х гадоў, Бортнікаў звяртаў увагу на чысткі ў НКУС, а не на масавыя рэпрэсіі іншых грамадзян. Ён дадаў, што «архіўныя матэрыялы сведчаць пра наяўнасць аб'ектыўнага боку ў значнай частцы крымінальных спраў, у тым ліку тых, якія ляглі ў аснову вядомых адкрытых працэсаў». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?