Фота Волі Афіцэравай.
Рэйтынг складзены на падставе запытаў і броні жылля турыстамі з 30 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018-а.
У топ-5 гарадоў СНД і блізкага замежжа, папулярных для падарожжаў і адпачынку расіян на Новы год, увайшлі:
- Мінск
- Баку (Азербайджан)
- Алматы (Казахстан)
- Тбілісі (Грузія)
- Ерэван (Арменія)
У Мінск турысты прыедуць у сярэднім на 3,5 дня і выдаткуюць на пражыванне каля $50 у суткі.
У Беларусі ў час навагодніх святаў таксама папулярныя візіты ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы і адпачынак на гарналыжных курортах у Лагойску і Сілічах.





