Фота obozrevatel.com.
Пантыфік параўнаў іх з біблейскімі Марыяй і Юзафам, якія прайшлі няпросты шлях з Назарэта ў Бэтлеем для рэгістрацыі ў рымскім цэнзе.
Многія мігранты, нагадаў папа Рымскі, беглі ад кіраўнікоў сваіх краін, якія лёгка праліваюць нявінную кроў.
«Мы бачым як мільёны людзей адпраўляюцца ў шлях не таму, што яны самі таго хочуць, а па неабходнасці. Яны вымушаныя пакідаць сваіх блізкіх», — звярнуўся папа Францішак.
Ён нагадаў, што вера загадвае гасцінна прымаць чужынцаў.
81-гадовы папа Рымскі сам нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе ў сям'і італьянскіх эмігрантаў. Абарона правоў мігрантаў і клопат пра іх — адна з асноўных задач яго папства.
З традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi («да Рыма і свету») пантыфік выступіць на Каляды ў Ватыкане.





