У Мінску адбыўся з’езд Моладзі БНФ, падчас якога была абраная новая старшыня арганізацыі. Ёй стала 18-гадовая студэнтка Інстытута журналістыкі Ганна Смілевіч.
Дзяўчыне аддалі галасы 57% удзельнікаў з’езду. У яе канкурэнта, 21-гадовага Мікіты Краснакуцкага, 43% галасоў.
Раней моладзевае крыло Партыі БНФ узначальваў Юрый Лукашэвіч, нядаўна ён стаў намеснікам старшыні партыі. А Смілевіч была прэс-сакратаркай.





