Абедзве палаты беларускага парламента ўхвалілі змены ў Бюджэтны кодэкс Беларусі, прапанаваныя Аляксандрам Лукашэнкам.

Найбольшы інтарэс выклікае новаўвядзенне, датычнае выкарыстання грошай у перыяд нарастання ваеннай пагрозы.

Згодна з праектам закона, у ваенны час ці ў выпадку нарастання пагрозы павінен фарміравацца надзвычайны бюджэт «для фінансавання мерапрыемстваў па абароне суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі».

Адрозненне надзвычайнага бюджэту ў тым, што ён прымаецца прэзідэнтам, а не парламентам. Справаздачу аб выкананні таксама атрымлівае прэзідэнт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна