Кіраўнік адной з гаспадарак Брагінскага раёна набыў «Таёту Лэнд Крузер Прада». Пры гэтым калгас меў крэдыты, даўгі і іншыя фінансавыя праблемы. А ў арганізацыі ўжо быў адзін такі падобны аўтамабіль.
Дырэктарам зацікавіўся Камітэт дзяржаўнага кантролю. Гора-кіраўнік атрымаў штраф, эквівалентны $7 тысячам.
Але што ж з машынай? І ці не пасадзяць вясковага аматара поўнага прываду?
Крымінальную справу на дырэктара не заводзілі, але прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, паведамілі ў КДК. Аўтамабіль не канфіскоўвалі, уседарожнік застанецца ў гаспадарцы.





