У Рэчыцкім раёне 21 снежня на дарозе Васілевічы-Ведрыч 20-гадовы кіроўца «Лады» на павароце не даў рады ўтрымацца на праезнай частцы і пасля заносу сутыкнуўся з дрэвам. Кіроўца памёр па дарозе ў шпіталь, пасажыр шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, паведамляе «Дняпровец» са спасылкай на Гомельскую ДАІ.
Машына пасля аварыі
Тармазны шлях аўтамабіля
Прычынаю аварыі стала надмерна вялікая хуткасць у цёмны час сутак на слізкай ад снегу дарозе.





