У спіс трапілі 153 краіны свету. Пазіцыя кожнае з іх у спісе вызначалася, зыходзячы з 15 асноўных крытэраў: інавацыі, падаткі, карупцыя, інфраструктура, памер рынка, палітычныя рызыкі, якасць жыцця, працоўная сіла, бюракратыя, абароненасць інвестараў.
Упершыню спіс узначаліла Вялікабрытанія. На думку рэдактараў выдання, брытанская сталіца ёсць адным з трох глабальных цэнтраў фінансавых паслуг у свеце.
Другое месца трэці год запар займае Новая Зеландыя: за апошнія чатыры гады яна ператварылася з аграрнай краіны ў прамыслова развіты, свабодны рынак, якія паказаў у гэтым годзе рост ВУП на 3,6%.
Сярод былых савецкіх краін вышэй за ўсіх у спісе размясціліся Эстонія (27), Літва (30) і Латвія (36). Расія ў рэйтынгу заняла 58-ы радок, знаходзячыся паміж Мексікай і Інданезіяй. Казахстан — 65, Украіна — 80, а Беларусь у рэйтынг не патрапіла ўвогуле.
Вось, якія краіны ўзначальваюць рэйтынг:
- Вялікабрытанія,
- Новая Зеландыя,
- Нідэрланды,
- Швецыя,
- Канада,
- Ганконг,
- Данія,
- Ірландыя,
- Сінгапур,
- Швейцарыя.





