Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справа аб аварыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, у выніку якой была смяротна траўмаваная дзяўчына.

ДТЗ адбылося 20 чэрвеня 2017 года прыблізна ў 2:10 хвілін на праспекце Незалежнасці: аўтамабіль таксі Volvo S80 здзейсніў наезд на пешахода.

З відэазапісу вынікае, што за некалькі секунд да аварыі дзяўчыну аб'ехаў легкавік цёмнага колеру. У гэты ж час да яе з тратуара звярнуліся міліцыянты. Найхутчэй, у момант здарэння дзяўчына глядзела на праваахоўнікаў, а не на таксі.

У мэтах вызначэння ўсіх абставінаў гэтага здарэння следчыя просяць адгукнуцца кіроўцу цёмнага легкавіка. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 389-53-50, 8 (029) 170-20-06, 8 (033) 333-68-16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0