Міністэрства абароны ЗША выдаткавала мільёны даляраў на даследаванні неапазнаных лятучых аб'ектаў, піша Бі-бі-сі.

У ліку іншага ў рамках ініцыятывы Пентагон збіраў фатаграфіі і відэазапісы аб'ектаў, што віселі ў паветры або рухаліся з надзвычай высокай хуткасцю, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Праект пад назвай «Паглыбленая праграма распазнавання аэракасмічных пагроз» быў запушчаны ў 2007 годзе і, як паведамляюць амерыканскія СМІ, згорнутая ў 2012-м.

Яе ідэя належыць тагачаснаму лідару дэмакратычнай большасці ў Сенаце ЗША Гары Рыду.

«Я не адчуваю сябе няёмка, мне не сорамна і не шкада, што я запусціў гэтую штуку. Я зрабіў тое, чаго раней не рабіў ніхто», - сказаў Рыд ў інтэрв'ю New York Times.

Праграма абышлася амерыканскаму мінабароны ў суму больш за 20 мільёнаў даляраў (40 мільёнаў рублёў па бягучым курсе). Яна была зачынена з мэтай эканоміі бюджэтных грошай.

Праграма магла выкарыстоўвацца для вывучэння тэхналагічных распрацовак краін-суперніц ЗША, паведаміў Politico былы штатны супрацоўнік Кангрэсу.

«А можа, гэта Кітай або Расея спрабуюць нешта зрабіць або ўжываюць рухомую ўстаноўку, пра якую мы не ведаем?» - разважае крыніца выдання.

У бягучым годзе Цэнтральнае выведвальнае упраўленне ЗША выклала ў інтэрнэт мільёны старонак рассакрэчаных дакументаў.

Сярод іншага ў іх можна знайсці згадкі пра НЛА, а таксама рапарты аб назіранні за лятучымі талеркамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0