На рэдакцыйную скрыню прыйшоў ліст, у якім чытач Ілля просіць патлумачыць значэнне пачутай ім беларускай фразы: «Уткні мяне, Божа, куды не трэба».

Такі выраз сустракаецца нават у класікаў. Прыводзіць яе ў думках Андрэй Лабановіч, герой коласаўскай трылогіі «На ростанях», пасля таго, як увязаўся ў бойку двух палешукоў, гнаны жаданнем расчапіць ваяк: «Яму было крыўдна тое, што сам ён — мужык, а не ведаў мужыцкіх звычаяў і зрабіў па прыказцы: «Уткні мяне, Божа, куды мяне не трэба».

У слоўніку «Прыказкі Лагойшчыны», складзеным Адамам Варлыгам, выдадзеным у Мюнхене ў 1966 годзе, так тлумачыцца гэты выраз:

гэтак прыказвае сабе той, хто праз памылку папаў у непажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?