Сяргей Верамко, Reuters.com

Сяргей Верамко, Reuters.com

Сёння адбылося паседжанне апеляцыйнага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» па «справе Верамко».

Па яго выніках прынята рашэнне адмяніць вердыкт дысцыплінарнага камітэта БФФ і вярнуць БАТЭ 3 балы за матч супраць «Слуцка». Пры гэтым барысаўскі клуб аштрафаваны на 2 тысячы базавых велічынь (42 тыс рублёў), паведамляе Tribuna.com

Нагадаем, у 23-м туры БАТЭ дома разграміў «Слуцк» (6:0), аднак 13 кастрычніка ДК АБФФ прыняў рашэнне залічыць БАТЭ тэхнічнае паражэнне з-за таго, што ў заяўцы знаходзіўся галкіпер Сяргей Верамко, які не аплаціў штраф за ранейшую дыскваліфікацыю.

Такім чынам турнірная табліца цяпер выглядае так:

Шахцёр — 65, БАТЭ — 64, Дынама Мінск — 62, Дынама Брэст — 47

Да канца чэмпіянату засталося два туры:

18 лістапада: БАТЭ - Нёман, Шахцёр - Тарпеда - БелАЗ, Дынама Мінск - Крумкачы

26 лістапада: Гарадзея — БАТЭ, Нёман - Шахцёр, Віцебск - Дынама Мінск.

Цалкам імаверна, што ўпершыню за доўгія гады чэмпіён краіны вызначыцца ў апошнім туры. 13-разовы чэмпіён краіны, і з 2006-га года нязменны, БАТЭ доўгі час заваёўваў залатыя медалі датэрмінова. Год таму, напрыклад, у 25-м туры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0