«Наша Ніва» пісала пра затрыманне ў Кіеве былога палітвязня Васіля Парфянкова, які разам з таварышамі будаваў барыкады і біўся са спецназам у Святашынскім судзе. Гэта адбылося падчас суда над лідарам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Міколам Каханоўскім.

Васіль Парфянкоў — у зялёным камуфляжы ў цэнтры.

Увечары таго ж дня Парфянкоў быў адпушчаны на волю, хаця і моцна збіты спецназаўцамі. Некаторых з удзельнікаў той бойкі змясцілі пад хатні арышт.

Украінская праваабаронца Таццяна Блізнюк мае іншы погляд на гэтыя падзеі, які адрозніваецца ад афіцыйнага. Чаму адбылася бойка паміж Каханоўскім і Русланам Качмалай?

Блізнюк піша, што група «прымусарскіх [відаць, маецца на ўвазе МУС Украіны] гопнікаў тэрарызуе перасяленцаў на ўскрайку Кіева». Каханоўскі ж спрабаваў неяк абараніць гэтых людзей. На яе думку, менавіта таму адбыўся напад на лідара АУН.

Людзі з АУН вырашылі, што далейшае ўтрыманне Каханоўскага пад вартай незаконнае, таму патрабавалі ягонага вызвалення. Не далі завезці назад у СІЗА, але і не выводзілі з будынка суда, каб не падумалі, што гэта ўцёкі.

«Людзі засталіся ў зале. Хіба да дзвярэй падсунулі барыкаду з мэблі, крэслаў і сталоў. І ўсе бачылі стрым, што ўсё праходзіла досыць мірна. Людзі сядзелі і пускалі адзін у аднаго папяровыя самалёцікі дзеля забавы. Выйсці з суда было нельга. Зайсці назад — не пускалі. У прыбіральню — таксама. Ну нічога», — піша Блізнюк.

Пасля гэтага, па словах Блізнюк, у залу саду сталі пускаць слезацечны газ. І толькі тады байцы АУН выломвалі шыбы, каб нечым дыхаць.

Сам Каханоўскі цяпер будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам, на яго надзенуць электронны бранзалет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?