У суботу, 23 верасня, працягваюцца пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы. Хлопчыка шукаюць ўжо восьмыя суткі. Гэта самая маштабная пошукавая аперацыя ў нашай краіне. Усяго на пошукі дзіцяці сёння выйшла каля 2000 чалавек, паведамляеTut.by.

Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY

Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY

У вёску Новы Двор Свіслацкага раёна ў суботу едуць людзі з усёй Беларусі, чакаецца прыбыццё атрадаў пошукавікаў з Віцебска і Гомеля. Сёння для ўдзелу ў пошукава-выратавальнай аперацыі зарэгістравана каля тысячы валанцёраў, дзеянні якіх каардынуе атрад «Анёл». Таксама дзіця шукаюць ратавальнікі, вайскоўцы, міліцыя, памежнікі, леснікі.

У 9 гадзін раніцы было агульнае пастраенне, людзей падзялілі на атрады і расставілі па перыметры лесу. Кожнаму атраду вызначылі квадрат для пошуку. Атрад валанцёраў суправаджаюць па два работнікі МНС.

Над лесам лятаюць 3 беспілотнікі, некаторыя валанцёры прачэсваюць тэрыторыю на квадрацыклах. Ноччу пошукі не спыняюцца, спецыялісты з цеплавізарамі выходзяць у лес і шукаюць дзіцяці.

Сёння ратавальнікі атрымалі інфармацыю ад валанцёраў, якія знайшлі закінутыя хаты ў балоцістай мясцовасці. Туды адправіўся атрад супрацоўнікаў МНС, аднак хлопчыка там не аказалася.

З кожным днём пошукава-выратавальнай аперацыі арганізацыя становіцца ўсё лепш, людзі працуюць больш зладжана.

Нагадаем, хлопчык знік у Белавежскай пушчы вечарам у мінулую суботу. Каля 20.00 хлопчык з'ехаў на ровары ў бок лесу каля вёскі Новы Двор і знік. Міліцыянты выявілі ў лесе ровар дзіцяці.

На жаль, на позні вечар хлопчык пакуль не знойдзены. Пошукі будуць працягнутыя ў нядзелі з раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0