Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп, выступаючы ў пятніцу, 22 верасня, на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, запатрабаваў вывесці расійскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя і папрасіў уключыць адпаведны пункт у парадак дня гэтай сесіі, паведамляе DW.

«Мы пацвярджаем, што настойваем на поўным і безумоўным вывадзе так званай Аператыўнай групы расійскіх войскаў, якая з'яўляецца правапераемніцай былой 140-й савецкай арміі і незаконна знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы», — заявіў Філіп. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе не пра тых расійскіх салдатаў, якія ўваходзяць у склад міратворчага кантынгенту.

На думку Паўла Філіпа, урэгуляванне прыднястроўскага канфлікту магло б спрыяць «пераўтварэнне цяперашніх міратворчых сіл з удзелам РФ у шматнацыянальную місію пад міжнародным мандатам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0