Сёння на 70-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі банкір Генадзь Алейнікаў. Пра гэта TUT.BY распавялі суразмоўцы ў банкаўскай сферы.
Алейнікаў нарадзіўся ў 1947 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і маскоўскую Акадэмію знешняга гандлю.
Банкаўскую кар'еру пачаў у Мінску ў 1977 годзе. Быў крэдытным інспектарам Фрунзенскага аддзялення Дзяржбанка СССР. Паступова дарос да намесніка старшыні праўлення — начальніка планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка Знешэканамбанка СССР. Пасля развалу СССР ўзначаліў Белзнешэканомбанк. У 1997 годзе быў прызначаны старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі. Аднак у сакавіку 1998 года на фоне крызісу быў адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з рэзкім падзеннем курсу нацыянальнай валюты.
Неўзабаве ўзначаліў «Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый». У 2008 годзе «Міжторгбанк» быў прададзены Альфа-Банку, а Алейнікаў пакінуў пасаду старшыні праўлення.
У Генадзя Алейнікава засталіся жонка і трое сыноў. Жонка - дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, прафесар Вольга Алейнікава.
Самы вядомы з сыноў — Максім, прадзюсер і кампазітар.





