Эвакуацыя праводзіцца на Кіеўскім, Казанскім, Яраслаўскім, Ленінградскім вакзалах, а таксама ў гандлёвых цэнтрах «Афімол Сіці», «Горад», «Шчолкава», «Метраполіс», «Фестываль», «Варшаўскі», ГУМ, «Кажэўнікаў» і іншых. Сярод навучальных устаноў эвакуацыя праводзіцца ў МГІМО, Расійскім эканамічным універсітэце (РЭУ) імя Г. В. Пляханава, МГМУ імя Сечанава. Толькі за сёння паліцыя эвакуявала больш за 10 тысяч чалавек. Меры бяспекі ўзмоцненыя і ў аэрапорце Шарамецьева.

З 10 верасня праваахоўныя органы фіксуюць анамальную колькасць ананімных званкоў аб «мініраванні» ў Паўднёва-Сахалінску, Магадане, Уладзівастоку, Пярмі, Калінінградзе, Краснаярску. Толькі ў Стаўрапалі паліцыя атрымала 42 паведамленні аб «выбухоўцы». Як пішуць расійскія СМІ, званкі «меркавана паступаюць з Украіны».

У большасці выпадкаў той, хто тэлефануе, паведамляе, што выбуховае прыстасаванне закладзенае ў кінатэатры, інстытуце, гандлёвым цэнтры, школе, адміністрацыйным будынку. Кожны раз паліцыя выязджае па адрасе і эвакуюе наведвальнікаў. У агульнай колькасці былі эвакуяваныя ўжо 45 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?