«Атрымаў ліст з Першамайскага РУУС Мінска з вынікам міліцэйскай праверкі па факце выкарыстання незаконнага запісу маёй тэлефоннай размовы на БТ увесну гэтага года, падчас абароны Курапатаў, — піша ў сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

— З атрыманых тлумачэнняў прадстаўніка БТ, паводле міліцыі Першамайскага РУУС, вынікае, што запіс ім прадаставіў «ананімны крыніца» (так у тэксце), а самі яны зусім не мелі на мэце «парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян».

Такім чынам, падсумоўвае намеснік начальніка упраўлення А. В. Парашчук, прыкмет складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія падрыхтавалі тэлевізійны фільм з выкарыстаннем запісу тэлефоннай размовы, не маецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0