Як паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка, форвард Дзяніс Лапцеў выведзены са складу нацыянальнай каманды.

globallookpress.com

«Лапцеў выведзены са складу нацыянальнай зборнай за парушэнне рэжыму перад матчам са шведамі. Што ж тычыцца шэрагу іншых футбалістаў, прозвішчы якіх былі згаданыя ў прэсе, да іх ёсць прэтэнзіі выключна маральнага плана, аднак дысцыплінарных санкцый у дачыненні да іх не будзе», — сказаў Крывушэнка.

Як паведамляе «Прессбол», увечары 1 верасня нацыянальная каманда правяла лёгкую трэніроўку, пасля чаго трэнерскі штаб адпусціў гульцоў да абеду наступнага дня. Назаўтра раніцай з «вольнай» вярнуўся форвард салігорскага «Шахцёра» Дзяніс Лапцеў — у стане, мала сумяшчальным з выступамі за зборную краіны. Ацаніўшы ступень адэкватнасці падапечнага і працу яго вестыбулярнага апарата, Крывушэнка адразу ж адправіў яго дадому — папросту кажучы, адлічыў.

Тым жа вечарам 1 верасня яшчэ чацвёра футбалістаў былі заўважаныя ў сталічным піўным рэстаране «Гамбрынус». Гэта хаўбек «Нёмана» Павел Савіцкі, абаронца брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Алісейка, паўабаронца кіеўскага «Дынама» Мікіта Корзун і нападаючы мінскага «Дынама» Антон Сарока. Якім было іх меню, невядома. Самі ж гульцы сцвярджаюць, што ніякага спіртнога ў афіцыйна вольны ад працы час не заказвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0