Як заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка, некалькі яе гульцоў парушылі дысцыпліну ў ходзе падрыхтоўкі да адборачных матчаў чэмпіянату свету з камандамі Люксембурга (0:1) і Швецыі (0:4).

AFP

Паводле звестак pressball.by, дысцыпліну парушылі нападаючы «Шахцёра» Дзяніс Лапцеў, паўабаронца «Нёмана» Павел Савіцкі і форвард мінскага «Дынама» Антон Сарока.

Паводле ўдакладненых даных, сярод парушальнікаў дысцыпліны таксама аказаліся абаронца кіеўскага «Дынама» Мікіта Корзун і абаронца брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Алісейка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна