У наступным годзе ўрад Беларусі не збіраецца прыцягваць новых знешніх запазычанняў. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by.

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Першы намеснік міністра нагадаў, што з буйных напрамкаў засталося два траншы крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Акрамя таго, адкрыта «невялікае акно на рынку еўрабондаў». «Больш мы надзвычайнага фінансавання не плануем», — сказаў Крутой.

Па словах чыноўніка, на 2018 год у Беларусі сфарміраваны практычна бездэфіцытны плацежны баланс. «Плануем захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не менш за 6 млрд даляраў. А абслугоўваць знешнія плацяжы ў аб'ёме больш за 3 млрд долараў збіраемся за кошт працы эканомікі», - растлумачыў Крутой.

Улады Беларусі плануюць, што ў наступным годзе прырост ВУП Беларусі складзе 3,4%. Прычым трэць росту забяспечаць дзейсныя прамысловыя прадпрыемствы, якія завяршаюць тэхпераўзбраенне, і яшчэ траціна - новыя вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0