У Лідскай лякарні памерла жанчына, якая ўвечары 30 жніўня трапіла з дарожна-транспартнае здарэнне. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, жанчына ехала па дарозе каля вёскі Дворышча, і было ўжо досыць цёмна. Яна рухалася па левай узбочыне, а потым пачала пераязджаць праезную частку і трапіла пад колы «Фольксвагена».

Пацярпелую даставілі ў лякарню, дзе яна памерла ў рэанімацыйным аддзяленні. ДАІ адзначае, што святлаадбівальных элементаў на яе ровары не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0