Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку затрымалі 35-гадовага мужчыну адразу пасля таго, як той скраў ровар «Фуджы», паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Такі ровар каштуе 800 рублёў, ён належыць 50-гадовай жыхарцы Мінска.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, у той дзень зламыснік хадзіў па кватэрах, спадзеючыся ў іх трапіць ды разжыцца чужой маёмасцю. Аднак некалькі спробаў былі няўдалымі, і, каб неяк кампенсаваць правал, мужчына выкраў ровар, які стаяў у пад'ездзе дома па Сморгаўскім тракце (пракруціў замок у тамбуры).

— Адразу ж на выхадзе з пад'езду дамушнік быў затрыманы аператыўнікамі, - распавёў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Віктар Правіла. - Ён і не падазраваў, што ўвесь той дзень знаходзіўся ў полі зроку міліцыянтаў.

Сваё дачыненне да крадзяжу мужчына адмаўляў, казаў, што ўласнік ровара даў яго пакатацца. Пры сабе ў мужчыны была торба з адмычкамі для дзвярэй. Аператыўнікам ён казаў, што і торба не яго — знайшоў у пад'ездзе.

Затрыманага раней ужо судзілі за кватэрныя крадзяжы, цяпер правяраецца яго дачыненне да сямі свежых крадзяжоў у Савецкім раёне Мінска.

Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0