Руіны іспанскага горада Мансілья-дэ-ла-Сьера ў правінцыі Рыёха, затопленага амаль 60 гадоў таму, паказаліся з-пад вады ў выніку працяглай засухі, піша The Daily Mail.

Reuters

Reuters

Горад Мансілья-дэ-ла-Сьера за 270 км на поўнач ад Мадрыда прыйшлося затапіць у 1959 годзе, каб вызваліць месца для пашырэння вадасховішча. Усіх жыхароў населенага пункта перасялілі ў пабудаваную побач новую аднайменную вёску.

З тых часоў большую частку года горад застаецца пад вадой, і руіны зноў з'яўляюцца на паверхні толькі ў выніку моцнай засухі. Узровень вады апускаецца дастаткова, каб дазволіць цікаўным «даследчыкам» і турыстам прагуляцца па былым горадзе і вывучыць тое, што ад яго засталося.

Наведвальнікі могуць прайсціся па пешаходных дарожках і паназіраць за крохкімі будынкамі, закамянелымі дрэвамі і зруйнаванымі мастамі. Усё гэта разам стварае захапляльны і адначасова жудасны пейзаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0