Мусульмане 30 жніўня пачынаюць традыцыйнае паломніцтва ў Меку — хадж. Сёлета ў Саудаўскую Аравію прыехалі амаль два мільёны вернікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ахоўваць бяспеку на час хаджу будуць больш за 100 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў Саудаўскай Аравіі. Акрамя таго, улады прыцягнулі 30 тысяч медыкаў для аказання першай дапамогі паломнікам у выпадку неабходнасці.

Кульмінацыяй хаджу з'яўляецца свята ахвярапрынашэння (Курбан-Байрам) 1 верасня. У гэты дзень паломнікі здзяйсняюць рытуальны сяміразовы абыход Каабы ў Мецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0