Віцябчук з цацачным пісталетам абрабаваў прадуктовую краму. Але яго знайшлі праз акуляры, якія мужчына пакінуў на месцы злачынства.
Невялікую краму «Крошка-Маркет» абрабавалі 8 жніўня. Зламыснік забраў 750 рублёў.
Акуляры, якія знайшлі на месцы здарэння, перадалі экспертам.
«Былі ўстаноўлены генетычныя характарыстыкі невядомай асобы. Пры параўнанні выяўленых на акулярах генетычных характарыстыках з генатыпамі дадзеных ДНК асобаў, што стаяць на ўліку, было ўстаноўлена супадзенне з генатыпам раней судзімага за забойства жыхара горада Віцебска 1984 года нараджэння», — паведамляе камітэт судовых экспертыз.
25 жніўня мужчыну затрымалі.





