21 верасня ў Prime Hall адбудзецца першы за 7 год вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску. Продаж квіткоў пачаўся сёння апоўдні — за першую гадзіну пайшло больш за 500 асобнікаў.

— Гэты канцэрт доўгачаканая падзея для ўсіх прыхільнікаў Лявона Вольскага. Таму я не бачу ў такім ажыятажы нічога дзіўнага, — пракаментаваў арганізатар мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.

«Белая яблыня грому» — знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Дыск быў выдадзены ўвясну 2010, быў прадстаўлены на канцэртах у Мінску і на фэсце Be2gether у Літве. Пасля яго і пачалася паўза ў вялікіх выступах музыкі на радзіме — паслухаць Вольскага нажыва можна было толькі на невялікіх напаўдапольных імпрэзах.

— Выступы ў Мінску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць «Белую яблыню грому» і найлепшыя песні розных часоў — два вялікія аддзяленні, — апісаў канцэрт Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Квіткі на канцэрт па 30 рублёў ужо разабралі, танцпляц зараз стартуе ад 35 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0