Сяргей Гусачэнка і Вольга Макей пажаніліся ў гэтыя выходныя. Аляксандр Лукашэнка падарыў ім мех бульбы.
«У гэтую суботу, як аказалася, павінна была рабіць рэпартаж пра ўборку бульбы, — распавяла Вольга Макей у інтэрв'ю kp.by. — Папярэдне, натуральна, гэтую самую бульбу сабраўшы … Прэзідэнт, вядома, не ведаў, што ў мяне важная падзея і, прыступаючы да працы пацікавіўся, з чым звязана адсутнасць чалавека з мікрафонам у адной руцэ і вядром у другой … Даведаўшыся пра прычыну, трохі здзівіўся. А ўжо праз некалькі гадзін на вяселлі з'явіўся букет кветак ад прэзідэнта і … мех бульбы!».





