Алімпійская чэмпіёнка па фігурным катанні Сочы-2014 Юлія Ліпніцкая вырашыла завяршыць спартыўную кар'еру. Як паведамляе ТАСС, 19-гадовая фігурыстка папярэдзіла аб сваім рашэнні кіраўніцтва Федэрацыі фігурнага катання на каньках РФ.

Маці фігурысткі распавяла, што Юлія яшчэ ў красавіку 2017 года прыняла падобнае рашэнне. Па яе словах, адбылося гэта адразу пасля вяртання з Еўропы, дзе Юлія Ліпніцкая лячылася ад анарэксіі.

Ліпніцкая ў 2014 годзе, ва ўзросце 15 гадоў, стала самай маладой алімпійскай чэмпіёнкай у гісторыі жаночага адзіночнага фігурнага катання. У 2016 годзе фігурыстка атрымала траўму тазасцегнавага сустава, пасля гэтага яна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0