Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг паведаміў пра нараджэнне другой дачкі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Муж і жонка назвалі дзяўчынку Аўгустай.

Цукерберг таксама апублікаваў ліст для свайго дзіцяці.

«Сардэчна запрашаем у гэты свет! Нам не церпіцца ўбачыць, кім ты станеш у будучыні», — напісаў ён.

Першая дачка Цукерберга Максіма з'явілася на свет 2 снежня 2015 года.

Раней Цукерберг абвясціў, што са з'яўленнем другога дзіцяці збіраецца сысці ў дэкрэтны адпачынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?