Навінка адрозніваецца ад звычайных замкоў наяўнасцю шэрагу электронных модуляў, якія робяць яго сапраўды «разумным». Для таго, каб адкрыць дзверы, карыстальніку досыць падыйсці да дзвярэй, не забыўшыся папярэдне ўключыць Bluetooth. Аўтэнтыфікацыя адбываецца без уводу логінаў і пароляў. Калі ж смартфон разрадзіўся, на дапамогу прыйдзе чатырохзначны пін-код.

Яшчэ адна асаблівасць Otto Lock — мініяцюрнасць. Распрацоўка стартапа ў два разы меншая за іншыя электронныя замкі. У «разумным» замку, акрамя Bluetooth-модуля, ёсць і Wi-Fi для магчымасці дыстанцыйнага кіравання (напрыклад, калі вы знаходзіцеся далёка ад дома, з дапамогай свайго смартфона вы зможаце адчыніць дзверы камусьці з сваёй сям'і, хто забыўся ключы). 

Аўтаномнасць прылады на узроўні — 3-4 месяцы бесперабойнае працы ад дзвюх батарэек CR123. Ёсць у замку і рэзервовы акумулятар, які ўключаецца аўтаматычна пры разрадцы батарэек.

Кошт Otto Lock складае $700. Па ўмовах абмежаванай па часе акцыі, цяпер замок усталёўваюць бясплатна. У далейшым пакупнікам трэба будзе заплаціць яшчэ $150 за ўстаноўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0