У Мінскім раёне на аўтадарозе Мінск — Маладзечна — Нарач адбылася аварыя: легкавы «Опель» урэзаўся ў трактар «Беларус».

Пры павароце трактар не саступіў дарогу легкавіку. Ад удару «Беларус» разламаўся на дзве часткі.

Траўмы атрымала жанчына, якая была за стырном «Опеля». Яна ў бальніцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?