Сёння праваслаўныя святкуюць Ушэсце (Успеніе, Унебаўзяцце) Божай Маці. У народзе — Прачыстая (або Спленне)

Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Спачатку яго называлі «Успамінам Святой Марыі». Пазней бытавалі назвы «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому».

Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў.

Католікі адзначалі Прачыстую 15 жніўня.

А 29 жніўня ў праваслаўнай грамады — Арэхавы (Трэці) Спас. Лета завяршаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0