Аляксандр Лукашэнка ў суботу займаўся ўборкай бульбы на сваім участку, распавялі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Сёння ў насычаным графіку прэзідэнта выдаўся адносна вольны дзень, і ён працаваў на сваім участку. Збіраў ураджай», - адзначылі ў прэс-службе.

Кіраўнік дзяржавы капаў бульбу. Праца працягвалася ўвесь дзень. Усяго ўбрана 3 га, з якіх сабрана 105 т бульбы. Ураджайнасць, такім чынам, склала 350 ц/га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0