Каля 17 гадзін 26 жніўня ў сталіцы для пасажыраў зачынілі станцыю метро «Кастрычніцкая», пра гэта паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна.
Станцыя была зачынена з-за знойдзенай валізкі, растлумачылі ў прэс-службе падземкі. Знойдзены прадмет накрылі лакалізатарам выбуху «Фантан». На месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу.
Потым станцыю адкрылі для пасажыраў.





