У Полацку недалёка ад Сафійскага сабора 25 жніўня пачалі ўсталёўваць памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». Урачыстае адкрыццё запланавана падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці.

Фота: Андрэй Бухавецкі

Фота: Андрэй Бухавецкі

Аўтар памятнага знака — мінскі скульптар Уладзімір Піпін. Ягоны твор увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, а з другога — ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу.

На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Фота: Андрэй Бухавецкі

Фота: Андрэй Бухавецкі

Знак вышынёй 5,5 метра адлілі ў бронзе ў сталіцы. Вага манумента разам з валуном, на якім ён стаіць, — амаль 8 тон.

Памятны знак адкрыюць 2 верасня падчас Дня беларускага пісьменства. Галоўнымі тэмамі свята стануць 1155-годдзе беларускай дзяржаўнасці і 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?