Паўночная Карэя ажыццявіла чарговы запуск ракет. Амерыканскія вайскоўцы паведамляюць, што былі запушчаныя тры балістычныя ракеты малой далёкасці. Гэта адбылося пасля некаторага змякчэння рыторыкі КНДР у адрас ЗША, якім Пхеньян раней пагражаў запускам ракет у раёне Гуама.

Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі паведаміў, што запуск некалькіх паўночнакарэйскіх ракет быў ажыццёўлены з ўсходняга ўзбярэжжа КНДР з правінцыі Канвандо. Яны ўпалі ў Японскім моры.

Пазней Ціхаакіянскае камандаванне ўзброеных сіл ЗША заявіла, што запушчаны былі тры балістычныя ракеты малой далёкасці. У заяве адзначаецца, што другая ракета, хутчэй за ўсё, выбухнула адразу пасля старту, а дзве іншыя зламаліся ўжо ў палёце.

Амерыканскія вайскоўцы падкрэслілі, што ракеты не маглі прадстаўляць пагрозы для авіябазы ВПС ЗША на востраве Гуам, ударам побач з якой раней пагражаў Пхеньян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?