ДАІ падрыхтавала змены ў арганізацыі руху на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.
Цяпер будзе дазволены левы паварот з плошчы Якуба Коласа на праспект Незалежнасці.
Гаворка вядзецца пра мясцовы праезд паміж вуліцай Чырвонай і праспектам Незалежнасці, які знаходзіцца каля крамы «Электрасіла». Рух па ім стане аднабаковым, правы паварот туды з праспекта Незалежнасці забароняць.
У выніку кіроўцы змогуць, рухаючыся па вуліцы Чырвонай або вуліцы Якуба Коласа, павярнуць на праспект Незалежнасці і паехаць налева, у напрамку вуліцы Сурганава.





