МЗС Расіі назваў «шуміхай» матэрыялы заходніх СМІ аб расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2017», паведамляецца на сайце расейскага ведамства.
На думку міністэрства, «шуміха» носіць «штучны характар» і разлічаная на тое, каб абгрунтаваць еўрапейскай грамадскасці выдаткі на нарошчванне ваеннай актыўнасці НАТА.
У ведамстве адзначылі, што «менавіта гэтыя дзеянні вядуць да нарастання ваеннай напружанасці ў Еўропе».
У каментары міністэрства замежных спраў Расіі запэўніла, што вучэнні носяць выключна абарончы характар.





