Збор сродкаў на фестываль ажыццяўляецца на краўдфандынгавай платформе «Улей». На дадзены момант удалося сабраць усяго 7 працэнтаў з неабходных трох тысяч рублёў. Грошы патрэбныя, каб запрасіць цікавыя тэатральныя калектывы, якія будуць забаўляць людзей на працягу чатырох дзён.
Палова праграмы, традыцыйна, будзе беларускамоўнай: студыя «Варгін» (Мінск) пазнаёміць дзетак і іх бацькоў з беларускім фальклорам, кожны фестывальны дзень упрыгожыць спектакль на роднай мове ад «Лямцавай батлейкі» (Мінск), Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага імя Якуба Коласа (Віцебск) ды «Цыбулькавага» (Салігорск) тэатраў.
А вось як праходзіў «Казачны джэм» у мінулыя гады.
Майстар-клас па агучцы дыяфільмаў і ценявому тэатру.
Майстар-клас Святланы Бень па кардоннаму тэатру.
Прадстаўленне ад фальклорнай групы «Горынь».





