Беларускі самалёт Іл-76 кампаніі «Трансавіяэкспарт», які выконвае авіяцыйныя работы пад эгідай ААН, пры заходзе на пасадку ў горадзе Джуба, сталіцы Паўднёвага Судана, зачапіў дах дома, разбурыўшы яго, паведаміла 24 жніўня выданне The Aviation Herald. Па дадзеных СМІ, у выніку інцыдэнту загінула пяцігадовая дзяўчынка, таксама пацярпелі яшчэ некалькі чалавек. У кампаніі перавозчыка пацвердзілі факт здарэння, аднак пра ахвяраў і прычыны інцыдэнту пакуль нічога не вядома.

Самалёт перавозіў гуманітарную дапамогу. СМІ і ў кампаніі «Трансавіяэкспарт» заявілі, што пасадка праходзіла ў складаных умовах надвор'я — ішоў моцны дождж, бачнасць была дрэннай.

Калі самалёт прарваўся скрозь аблокі, судна пайшло на пасадку. Пілоты выпусцілі шасі, але самалёт зачапіўся за дрэва і аднапавярховы дом, разбурыўшы яго, таксама фрагмент рухавіка упаў на іншы дом. Судна не змагло прызямліцца ў Джубе і аварыйна села ў аэрапорце Энтэбе Уганды.

СМІ паведамляюць пра гібель пяцігадовай дзяўчынкі ў выніку інцыдэнту. Таксама вядома. што пацярпелі яшчэ двое дзяцей і дзве жанчыны.

Намеснік дырэктара па персанале ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт» Ігар Сікорскі пацвердзіў, што з іх самалётам у Паўднёвым Судане адбылася аварыя. Камандзір экіпажа паведаміў аб пашкоджанні самалёта, аднак пра ахвяраў і пацярпелых у кампаніі пакуль няма інфармацыі.

Па словах Сікорскага, Мінтранс стварыў камісію, якая адправілася на месца для высвятлення прычын і наступстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?