Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое прывяло да смерці трох чалавек.

24 жніўня каля 18:20 на 53 км аўтадарогі Чашнікі — Бобр — Бабруйск паблізу вёсцы Чырвоная Слабада ў Крупскім раёне адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў.

Па папярэдніх дадзеных, 39-гадовы кіроўца «Рэно Кліа» не справіўся з машынай і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з «Хёндэ».

У выніку аварыі кіроўца і пасажыр «Рэно» загінулі на месцы, яшчэ трое пасажыраў аўто былі дастаўлены ў бальніцу, дзе адна з жанчын памерла ў рэанімацыйным аддзяленні.

Кіроўца «Хёндэ» таксама быў шпіталізаваны.

Следчыя з удзелам экспертаў і супрацоўнікаў ДАІ агледзелі месца здарэння, прызначаныя экспертызы, шукаюць сведкі. Мяркуецца, што кіроўцы былі цвярозыя і прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?