Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Да +27 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выходныя, паведаміў БЕЛТА сіноптык Дзмітрый Рабаў. «Цыклон ужо пакінуў Беларусь, і ў выхадныя чакаецца ўмерана цёплае, але няўстойлівае надвор'е - без дажджоў не абыдзецца», — растлумачыў ён.

У суботу, 26 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночна-ўсходняй палове краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература ўначы складзе +8-14, днём — +17—23, па паўднёвым захадзе — да +25.

У Мінску днём пройдзе невялікі кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 60-70%).

Тэмпература паветра ўначы складзе +10-12, днём чакаецца +19-21.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература ўначы +6-12, па паўднёвым захадзе будзе да +14. Днём — +16-23, па поўдні — +24-27.

У Мінску ў другой палове дня пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература паветра ўначы складзе +9—11, удзень - плюс +19-21.

У панядзелак, 28 жніўня, надвор'е будзе фармаваць чарговы франтальны раздзел. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах магчымыя навальніцы, ноччу - моцныя дажджы.

Раніцай і днём у асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ўначы складзе +8-15, днём прагназуецца +12-19, па паўднёвым захадзе — +21.

У сталіцы ў панядзелак днём чакаецца — +15-17 градусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна